top of page

95 лет со дня рождения белорусского писателя, публициста Алеся Адамовича (1927–1994)

  • librarygymn2
  • 3 сент. 2022 г.
  • 1 мин. чтения

3 сентября — 95 лет со дня рождения белорусского писателя, публициста Алеся (Александра) Михайловича Адамовича




Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Алесь Міхайлавіч Адамовіч-пісьменнік-гуманіст, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза журналістаў СССР і Саюза кінематаграфістаў. У 1980-90-я займаў пасаду дырэктара Усесаюзнага НДІ кінематаграфіі, сустаршыні Міжнароднага фонду «Дапамога ахвярам Чарнобыля». У 1993 годзе падпісаў «ліст 42-х».

У сваіх літаратуразнаўчых працах глыбокі эстэтычны аналіз мастацкіх твораў спалучаў з гуманістычнай канцэпцыяй успрымання літаратуры і жыцця, з прынцыпамі праўдзівасці і гістарызму. У раманах і дакументальных творах асэнсоўваў паводзіны чалавека ў экстрэмальных сітуацыях ваеннага часу, праблемы захавання духоўнай спадчыны беларускага народа, паказваў антычалавечую сутнасць фашызму, псіхалогію здрадніцтва. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, зроблены радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Сваёй літаратурнай творчасцю і грамадскай дзейнасцю Алесь Адамовіч сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, неабходнасць дэмакратычных перамен, захавання дзяржаўнага суверэнітэту, духоўна-культурнага адраджэння беларускай нацыі.

 
 
 

Comments


Подпишитесь на рассылку

Информация отправлена. Спасибо!

© 2023 «Книголюб». Сайт создан на Wix.com

  • White Facebook Icon
  • White Twitter Icon
bottom of page